Невядомыя выкралі суполку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            З суботы, 23 лютага, яны выдалілі ўсю ранейшую інфармацыю са старонкі https://vk.com/bchd_info, пазбавілі ўсіх правоў адміністратараў, а таксама размясцілі інфармацыю, якая не мае дачынення да БХД: спачатку пра кінафільмы, пазней — пра прагнозы і бонусы.

На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек, паведамляе сайт bchd.info.
Ужо ўвечары 23 лютага прадстаўнікі БХД звярнуліся да тэхнічнай падтрымкі сацыяльнай сеткі з просьбай дапамагчы вярнуць старонку і высветліць падрабязнасці ўзлому, але пакуль не атрымалі адказу.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў