• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежную журналістку Іну Хоміч аштрафавалі на 30 базавых за працу без акрэдытацыі

    30 базавых велічынь за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ – столькі прыйдзецца заплаціць незалежнай журналістцы Іне Хоміч, якую судзілі 1 красавіка за супрацу з "Беларускім Радыё Рацыя" без акрэдытацыі ў МЗС Беларусі.

    Напярэдадні Іне Хоміч патэлефанавалі з раённага суда і паведамілі, што яна не з’явілася на паседжанне. Судовае паседжанне прызначылі на 1 красавіка праз тэлефон. Вынік суда не стаў нечаканасцю, кажа Іна Хоміч:

    - Штраф у памеры 30 базавых велічынь – гэта 5 млн 400 тыс беларускіх рублёў. Паседжанне прайшло хутка. Суддзя Раіса Лабачэўская сказала, што ёсць закон «АбСМІ», і хочацца ім ці не хочацца, а прыходзіцца ім яго выконваць. Я апелявала да таго, што Канстытуцыя без абмежаванняў дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Ну, але закон пра СМІ ў нас, аказваецца, больш шануецца, чым Канстытуцыя.

    Па падліках ГА “БАЖ”, у 2015 годзе па стане на 1 красавіка паводле арт. 22. 9 КаАП:

    - Суды шэсць разоў штрафавалі незалежных журналістаў: Іну Хоміч, (Брэст, 30 базавых), Алеся Ляўчука (Брэст, 21 базавая), два разы – Аліну Літвінчук (Брэст, 30 базавых і 40 базавых), Тамару Шчапёткіну (Бяроза, Брэсцкая вобласць, 40 базавых) і Ларысу Шчыракову (Гомель, 20 базавых). 

    - Складзеныя пратаколы, якія пакуль не скончыліся штрафамі, апроч Алесь Дзянісаваў, Алесь Кіркевіч (Гродна), Кастусь Жукоўскі (Гомель).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці