Новы польскі ўрад звольніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ, адзін канал спыніў вяшчанне
Кіраўніцтва польскіх дзяржаўных СМІ — грамадзкага тэлебачання, радыё і інфармацыйнага агенцтва PAP — адпраўлена ў адстаўку. Пра гэта ў сераду, 20 снежня, паведаміў урад Польшчы.
Як паведамляе PolsatNews, менш як праз гадзіну пасьля апублікаваньня заявы тэлеканалы TVP Info і TVP3 спынілі вяшчаньне. Сайт TVPinfo не працуе. Паведамляецца, што гэта часова.
У новым урадзе сьцьвярджаюць, што за восем гадоў, што партыя «Права і справядлівасьць» трымала ўладу, дзяржаўныя СМІ сталі сродкам прапаганды. Кааліцыя прэм’ер-міністра Дональда Туска паабяцала стварыць новыя СМІ, якія будуць мець больш збалянсаваны падыход.
Напярэдадні Сэйм Польшчы прыняў пастанову «Аб аднаўленьні прававога парадку, няперадузятасьці і цэласнасьці дзяржаўных СМІ і Польскага агенцтва друку». За пастанову прагаласавалі 244 дэпутаты, супраць — 84, а 16 дэпутатаў устрымаліся.
У дакумэнце Сэйм заклікаў усе дзяржаўныя органы прыняць меры, накіраваныя на аднаўленьне канстытуцыйнага парадку адносна доступу грамадзян да дакладнай інфармацыі і функцыянаваньня дзяржаўных СМІ.
Палітыкі «Права і справядлівасьці» рашэньня не падтрымалі. Многія зь іх, у прыватнасьці лідэр партыі Яраслаў Качыньскі, адправіліся да будынку тэлеканала TVP, каб «абараняць дэмакратыю».
Чытайце яшчэ:
Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы
БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок
Хто такая польская журналістка Агнешка Півар, перад якой выбачаецца кіраўніца «Белсату» і якой шле паштоўкі Лукашэнка
