Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў з тэлеканала «Мір»
Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі, піша БелТА
Ігар Луцкі, які ад чэрвеня займаў пасаду міністра, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён зменіць на гэтай пасадзе зменіць Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе з жніўня 2019 года.
Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў 1974 г. у Віцебску. У 1999—2002 — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебска. У 2002–2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне, у 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2008–2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» СТБ, з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў