• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве офіс «Украінскай праўды» пацярпеў ад расійскай ракеты

    У выніку масіраванага камбінаванага нападу Расіі на Кіеў у ноч на 28 жніўня пацярпеў офіс «Украінскай праўды», паведаміла рэдакцыя выдання.

    Офіс «Украінскай праўды» ў Кіеве пацярпеў ад расійскай ракеты

    Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»

    «Вось так выглядае офіс «Украінскай праўды» раніцай пасля расійскага нападу.

    Ніхто не пацярпеў, і гэта галоўнае: у нас бываюць выпадкі, калі людзі застаюцца на ноч працаваць з матэрыяламі. Але на гэты раз нікога не было. Мы будзем аднаўляць, аднаўляць і працаваць як звычайна.

    Спачуванні ўсім, хто сёння страціў сваіх блізкіх. У сталіцы ўжо загінулі 12 чалавек і 45 атрымалі раненні», — напісала на сваёй старонцы ў Face­book шэф-рэдактарка выдання Сявгіль Мусаева.

    Офіс «Украінскай праўды» ў Кіеве пацярпеў ад расійскай ракеты

    Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»

     
    Цяпер журналісты чакаюць афіцыйную інфармацыю аб маштабах пашкоджанняў і стане будынка. Рэдакцыя, нягледзячы на абставіны, працягвае працаваць у штатным рэжыме.
    Офіс «Украінскай праўды» ў Кіеве пацярпеў ад расійскай ракеты

    Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці