Па просьбе пракуратуры Гродна экстрэмісцкім прызналі яшчэ адзін тэлеграм-канал
Па просьбе пракуратуры Гродна суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал "Гродна 97%", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Пракурорскія работнікі заяўляюць, што ў гэтым тэлеграм-канале змяшчаюцца «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгуначных шляхах, незаконнай забастоўкі, несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, хуліганскіх дзеянняў, а таксама гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».
Копія судовага рашэння накіраваная ў Міністэрства інфармацыі, каб уключыць названы тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакаваць інтэрнэт-рэсурсы, якія спрыяюць распаўсюду такіх матэрыялаў на тэрыторыі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў