• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч пра беларускіх зняволеных журналістаў намінаваны на прэстыжную прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

    Фільм «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Марыны Тамковіч намінаваны на ўзнагароду Euro­pean Dis­cov­ery – Prix FIPRESCI (Прыз Еўрапейскае адкрыццё) Еўрапейскай кінаакадэміі.

    Кадр з фільма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

    Намінацыяй адзначана гісторыя, прысвечаная праблеме палітычна зняволеных у Беларусі. У сваім звароце рэжысёрка звярнулася да зняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша:

    «Словы не могуць нават пачаць апісваць гонар і радасць… Кацярына Андрэева, Ігар Ільяш — вы не самотныя. Пра вас не забыліся».

    Нагадаем, што фільм быў натхнёны гісторыяй Кацярыны і Ігара.

    Намінацыя на Прыз FIPRESCI (Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы) з’яўляецца адной з самых значных для дэбютантаў. Яна пацвярджае высокі мастацкі ўзровень стужкі і яе грамадскую актуальнасць.

    Фільм быў створаны пры падтрымцы Польскага інстытута кінамастацтва. У стварэнні камернай драмы былі задзейнічаны беларускія акцёры Аляксандра Вайцяховіч і Валянцін Навапольскі, а таксама моцная міжнародная каманда, уключаючы польскага аператара-пастаноўшчыка Кшыштафа Трэла.

    Нагадаем, што толькі на выходных паўнаметражны дэбют Мары Тамковіч атрымаў яшчэ адну ўзнагароду  «Залатое сланяня» на кінафестывалі ў Сіцыліі.

    Мара Тамковіч: «Для мяне «Пад шэрым небам» — гэта не фільм пра пратэсты. Гэта фільм перадусім пра людзей, пра каханне»

    Стужка з часу сваёй сусветнай прэм’еры ў Нью-Ёрку на фестывалі «Трайбека» атрымала мноства запрашэнняў на фестывалі і мела поспех. Яна атрымала пракат у Польшчы, неаднаразова дэманстравалася ў Італіі, Вялікабрытаніі, і сабрала пераважна станоўнчыя водгукі ад крытыкаў.

    «Дзякуй і віншаванні кожнаму, хто ўнёс свой уклад у стварэнне фільма», — павіншавала каманду беларуская кінематаграфістка.

    Цырымонія 38‑й Еўрапейскай кінапрэміі адбудзецца 17 студзеня ў Берліне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці