• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе

    У маі любімая многімі перадача пра беларускія мясціны і пра любоў да беларускай гісторыі вярнулася на ютуб праз некалькі гадоў перапынку. Але, на жаль, ненадоўга.

    «Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе

    Юрый Жыгамонт. Скрыншот відэа

    Праграма «Падарожжа дылетанта» — гэта відэапраект, у якім Юрый Жыгамонт падарожнічае па розных беларускіх мясцінах, расказвае пра мінулае, архітэктуру, адметнасці, традыцыі, мясцовыя легенды і духоўную спадчыну. Робіць вядучы гэта з вялізарнай цеплынёй і павагай да беларускай культуры.

    У маі 2025 года пасля доўгага перапынку выйшаў новы выпуск, прысвечаны Гервятам Гродзенскай вобласці. Ёй сабраў больш за 70 тысяч праглядаў.

    Але, падобна, ён стаў адзіным. За амаль два месяцы на канале больш не з’явілася ніводнага выпуску падарожжаў.

    Вяртанне праграмы Жыгамонта ў ютуб выклікала тады шаленства ў прарасійскіх актывістаў. Да цкавання далучыўся і дэпутат Вадзім Гігін, які ў свой час прыклаў руку да таго, каб праграму прыбралі з эфіру Белтэлерадыёкампаніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці