• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Культавыя «Падарожжы Дылетанта» вярнуліся на YouTube

    Улюбёнае беларускае шоу ўжо не аднаго пакалення беларусаў «Падарожжы Дылетанта» абвясціла аб вяртанні. Юрась Жыгамонт зноў выправіўся ў вандроўку па гасцінцах Беларусі!

     «Падарожжы Дылетанта» вярнуліся на YouTube

    Новы выпуск праекта прысвечаны Гервятам. З экранаў зноў гучыць фірменнае вітанне вядоўцы:

    «Шаноўнаму панству, дзень добры!

    Мы зноў у падарожжы. А хто ў падарожжы бывае, той разум набывае.

    Гэта, шаноўнае панства, мястэчка Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Раней Вялікае Княства Літоўскае, а цяпер – Рэспубліка Беларусь».

    Юрась Жыгамонт у саламяным капелюшы ў белым, летнім убранні распавядае пра гісторыю мястэчка на фоне неверагодных краявідаў.

    Каманда адзначае, што выпускі будуць з’яўляцца штотыдзень.

    Вяртанне ўлюбёнага праекта гледачы сустрэлі з захапленнем:

    «Дзякуй вялікі, спадар Жыгамонт! Вельмі прыемна было ўбачыць Вас!»

    «…як я сумую па гэтым найважнейшым, найлепшым праекце…Як вы жывеце сёння, паважаны аўтар? Здароўя!»

    «Пан Юры! Гэта неперадаваемая радасць бачыць НОВЫ выпуск падарожжаў. Я, шчыра кажучы, ўжо і не спадзяваўся… Для мяне вы беларускі супергерой, сьвет у начы, маяк сярод бушуючага мора! У гэтыя часы вы патрэбны як ніколі! Калі сум па Радзіме становіцца нясцерпным, толькі вашыя падарожжы могуць залячыць маё сэрца і душу! Тысяча падабаек вам ад мяне! Вы сапраўдны сын нашае любімае Радзімы!»

    Праект быў на паўзе некалькі гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці