• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падтрымаць незалежных журналістаў заклікала Ціханоўская ў Сусветны дзень свабоды друку

    Падтрымаць незалежных журналістаў заклікала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.

    Падтрымаць незалежных журналістаў заклікала Ціханоўская

    Святлана Ціханоўская. Фота: PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

    “Пачала сённяшнюю раніцу, як і многія іншыя, з [ютуб-шоў] “Обычное утро”. Прабеглася па навінах, праверыла апошнія звесткі пра рэпрэсіі, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Гэта ўжо стала звычкай — нават у дні візітаў, калі графік напоўнены сустрэчамі і выступамі. Але ў тым ліку дзякуючы працы незалежных медыя я магу распавядаць пра Беларусь на самым высокім узроўні” 

    Паводле слоў Ціханоўскай, рэжым у Беларусі помсціць журналістам. “Ён пазбавіў волі дзясяткі прафесіяналаў: Ларысу Шчыракову, Ігара Лосіка, Марыну Золатаву, Кацярыну Андрэеву і многіх іншых. Іх асудзілі не за злачынствы, а за тое, што яны выкрывалі карупцыю, дакументавалі гвалт, паказвалі тое, што ўлада хацела схаваць”, — канстатавала дэмлідар.

    Палітык адзначыла, што свабода прэсы — гэта “не толькі пра журналістаў”, але “пра тое, што важна ведаць” усім беларусам, “пра тое, што адбываецца ў <…> гарадах і вёсках, школах і шпіталях”. Гэта, на яе думку, “гарантыя таго, што праблемы не знікнуць у цішыні і будуць мець шанец на вырашэнне”.

    Журналістыка, падкрэсліла Ціханоўская, “павінна служыць людзям”, “ставіць нязручныя пытанні і патрабаваць адказаў ад тых, хто прымае рашэнні”.

    Дэмлідар нагадала, што “сотні беларускіх журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну”.

    “Але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу — насуперак ціску, рэпрэсіям, “экстрэмісцкім” штампам, — адзначыла яна. — Я захапляюся тым, як яны працягваюць шукаць, разбірацца, тлумачыць: чаму растуць кошты? Чаму чэргі ў паліклініках? Як і дзе Расія ўмацоўвае сваю прысутнасць у Беларусі? Яны расказваюць пра тое, пра што дзяржаўныя СМІ або маўчаць, або скажуць толькі тое, што “спусцілі зверху”.

    “І мы можам падтрымаць незалежных журналістаў: чытаць, а калі бяспечна — каментаваць, падпісвацца, распавядаць іншым, данаціць. Бо пакуль жыве незалежная журналістыка — жыве сувязь паміж намі. Мы ведаем, што адбываецца ў Лепелі, Івацэвічах, Чавусах. І гэта робіць нас трошкі бліжэйшымі адно да аднаго”, — дадала Ціханоўская.

    «Ціхія і мужныя героі, яны займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы». Палітыкі і медыйшчыкі замежжа — пра зняволеных журналістаў

    Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у Сусветны дзень свабоды прэсы запатрабавала ад уладаў у Мінску вызваліць супрацоўнікаў медыя, якія знаходзяцца за кратамі.

    “Наша сітуацыя з правамі медыя застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі больш за 500 беларускіх калег. Сёння БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. І гэта, на жаль, не поўны спіс”, — гаворыцца ў паведамленні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці