Падтрымаем Мікалая Зайца, былога палітвязня і прэс-сакратара Купалаўскага тэатра
Са жніўня 2020 года Мікалай працаваў на пасадзе прэс-сакратара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Публічна выказаўся супраць рэпрэсій і гвалту пасля выбараў 2020-га. Праз некалькі месяцаў быў звольнены, піша «Беларуская Рада культуры».
13 сакавіка 2023 года Мікалай быў арыштаваны. Ён правёў 26 сутак на Акрэсціна, дзе падвяргаўся збіццю і катаванням.
Пасля нечаканага вызвалення Мікалай Заяц здолеў выехаць за мяжу.
Зрабіць данат
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў