• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паэт Леанід Пранчак выйграў у судах яшчэ 1100 рублёў — і ініцыяваў тры новыя працэсы

    Паэт Леанід Пранчак выйграў яшчэ два суды па абароне сваіх аўтарскіх правоў. Адпаведныя рашэнні апублікаваныя на сайце Вярхоўнага суда. Імя Пранчака не называецца, ён згадваецца як «пазоўнік П.»

    Першы працэс датычыўся дапаможніка, выдадзенага «ўстановай адукацыі Г.» у 2000 годзе. Пранчак знайшоў на старонках кнігі тры свае вершы і запатрабаваў кампенсацыю за тры парушэнні — праз 19 гадоў таму пасля публікацыі! Апроч таго, выдавецтва выклала электронную версію дапаможніка ў інтэрнэт. А значыцца, Пранчак запатрабаваў грошы яшчэ за тры парушэнні.

    Агулам ён хацеў атрымаць 1606,5 рубля з улікам кампенсавання яму пошліны за падачу заявы ў суд.

    У выніку «ўстанова адукацыі Г.» вырашыла не даводзіць справу да суда і пагадзілася пералічыць паэту 841,5 рубля.

    Другая заява Пранчака тычылася верша, апублікаванага на адным з сайтаў паўтара года таму. Паэт хацеў атрымаць 267,75 рубля кампенсацыі з улікам пошліны — і атрымаў іх у дасудовым парадку.

    У наступныя дні пачнуцца яшчэ тры працэсы: Пранчак выступае супраць Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

    Адзначым, што мінімальны памер кампенсацыі за парушэнне аўтарскіх правоў цяпер складае 25,5 рубля (раней было 255 рублёў), аднак фігуранты «справаў Пранчака» па-ранейшаму добраахвотна сплачваюць запытаныя ім вялікія сумы.

    Вашы дзеці любяць верш «Цік-так, ходзікі»? Нікому не кажыце пра гэта: вас можа засудзіць паэт Леанід Пранчак

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці