Пальчысу афіцыйна выставілі абвінавачванне: арганізацыя масавых беспарадкаў
Блогеру Эдуарду Пальчысу сёння афіцыйна выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў), паведамляе spring96.org
За гэта прадугледжана пакаранне ажно да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Пальчыс быў затрыманы 27 верасня, ён сядзеў 30 сутак адміністрацыйнага арышту, але яго не выпусцілі, а завялі крымінальню справу.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў