Паліцыя ў Маскве выразала дзверы Фонду барацьбы з карупцыяй і спыніла жывы эфір ВІДЭА
Падчас сённяшніх мітынгаў у 46 рэгіёнах Расіі супраць маніпуляцый выбарчым працэсам у прэзідэнцкай кампаніі працаўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага арганізавалі тэлестудыю ў жывым эфіры для перадачы рэпартажаў з пратэстаў у розных гарадах.
Аднак у будынак ФБК уварвалася паліцыя, пры дапамозе дыскавай пілы выразала замкнёныя дзверы і паведаміла пра пагрозу выбуху і неабходнасць эвакуацыі.
Працаўнікі мабільнай тэлестудыі да апошняга супраціўляліся дзеянням паліцыянтаў, пакуль тыя сілай не адключылі трансляцыю і не вывелі ўсіх з памяшкання.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў