Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны ў «Воўчыя норы»
Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.
Калонія, больш вядомая як «Ваўчыныя норы», па заявах праваабаронцаў, з’яўляецца «адным з найбольш страшных месцаў на карце Беларусі». Звычайна туды змяшчалі асуджаных па «наркатычных» артыкулах КК, але ў 2021‑м пачалі этапаваць і палітвязняў.
Падтрымаць Івуліна лістом можна на новы адрас:
Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ІЧ №22, а/с 20, 225295
Івуліну Аляксандру Мікалаевічу
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў