Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын выйшаў з карцара
Пра гэта ў Facebook паведамляе яго жонка Вольга Івашына.
«212-ты дзень у палоне. 26 дзён без лістоў. 1 содні ў каранціне. Нарэшце Дзяніса Івашына вызвалілі з карцару, — піша Вольга. — Цяпер ён хаця б зможа сугравацца дадатковай вопраткай, коўдрай або нават гарачай гарбатай пры наяўнасці ў кагосьці кіпяцільніка. Дзяніс надта пачаў пераймацца колькасцю перадачаў і пасылак, якія мы ды іншыя яму дасылаем. Ёсць невялікая верагоднасць таго, што сапраўднай прычынай зьмяшчэння Дзяніса ў карцар была банальная зайздрасць да той увагі, якую Дзяніс мае. Колькі б ні стараліся стварыць інфармацыйную блакаду вакол яго з карэспандэнцыяй, пасылкі і перадачы нічым, апроч карцару не спыніш. А яшчэ Дзянісу даходзіць шмат розных газет і часопісаў, якія мы яму выпісваем штомесяц».
