Палітзняволеных нашаніўцаў перавялі ў калоніі
Палітзняволеных нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, асуджаных на 2,5 года, перавялі ў калоніі.
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
вул. Сікорскага, 1а
213800, Бабруйск, Магілёўская вобл.
Папраўчая калонія №2
Скурко Андрэй Генадзевіч
Слаўгарадская шаша, 183
213105, Магілёў, п/а Вейна
Папраўчая калонія №15
ВАЖНА: на канверце пішыце «Каранцін».
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года.
Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.
Суд пачаўся 28 лютага 2022 года, прысуд быў вынесены 15 сакавіка.