• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палова артыкулаў у сеціве ўжо напісана ШІ. Але пашукавікі і чат-боты аддаюць перавагу чалавечаму кантэнту

    У лістападзе 2024 года колькасць новых артыкулаў у інтэрнэце, згенераваных ШІ, упершыню ненадоўга перавысіла колькасць тых, што напісаны чалавекам. З таго часу іх доля застаецца прыкладна роўнай і, паводле апошніх дадзеных, роўная 52% і 48% адпаведна. Аб гэтым піша Axios са спасылкай на аналітыкаў кампаніі Graphite, якая займаецца пошукавай аптымізацыяй.

    пашукавікі аддаюць перавагу чалавечаму кантэнту

    Фота: Kit / Unsplash

    Яны вывучылі 65 тысяч URL, якія з’явіліся з 2020 года па май 2025-га. Згенераванымі лічыліся матэрыялы, якія мінімум на 50% былі напісаны ШІ. Колькасць такіх артыкулаў рэзка пайшла ўгору ў 2023 годзе, пасля рэлізу Chat­G­PT.

    Пры гэтым адзначаецца, што пошукавыя сістэмы ў выдачы і чат-боты ў адказах аддаюць прыярытэт кантэнту, які створаны людзьмі. Так, чалавекам напісаны 86% артыкулаў, якія выдае Google, і толькі 14% — ШІ. А калі сінтэтычныя артыкулы і прабіваюцца ў выдачу, то ранжыруюцца ніжэй чалавечых. 82% артыкулаў, якія цытуюць Chat­G­PT і Per­plex­i­ty, створаны чалавекам, аўтарства астатніх 18% належыць ШІ.

    Даследчыкі прызнаюць, што дакладна падлічыць колькасць ШІ-кантэнту складана з‑за абмежаванняў сённяшніх інструментаў і разыходжанняў у тым, што лічыць чалавечым і ШІ-кантэнтам. Паводле іх словаў, гаворка ідзе, хутчэй, аб сімбіёзе, чым аб дакладным падзеле на адно і другое.

    Таксама ў Graphite адзначаюць, што некаторыя выданні, чые артыкулы, меркавана, напісаны чалавекам і схаваны за пэйволам, забараняюць спецыялізаваным інструментам індэксаваць свае старонкі. То бок на самай справе чалавечага кантэнту можа быць значна больш, чым вынікае з сабраных дадзеных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці