• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр беларускі журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі

    Журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі памер раніцай 1 ліпеня. Ён быў сябрам БАЖ.

    Памёр беларускі журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі

    Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі. Фота: Sput­nik

    Пра адыход спадара Яўгена паведаміла яго жонка. Прычыну смерці высветляюць дактары. 

    Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі шмат публікаваўся ў розных выданнях Беларусі і Расіі. Часцей за ўсё пісаў пра культуру. Таксама ў свой час з’яўляўся загадчыкам літаратурнай часткі сталічнага тэатра імя Максіма Горкага. За яго аўтарствам выйшла кніга пра жыццё і творчасць мастацкага кіраўніка гэтай установы Барыса Луцэнку «Споведзь грэшнага ліцадзея». Пэўны час журналіста ведалі як сакратара Саюза кінематаграфістаў БССР.

    Многія слухалі праграму спадара Яўгена «Кава на траіх». Яна на пачатку нулявых цягам двух гадоў штосуботу выходзіла на Беларускім радыё. У 2002- годзе кіраўніцтва дзяржаўнага медыя скасавала супрацу з Агурцовым, бо той хацеў запрасіць у эфір галоўнага рэжысёра тэатру гумару і сатыры «Хрыстафор» Яўгена Крыжаноўскага. Апошні «правініўся» тым, што ў 2001 годзе паспрабаваў высунуць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта краіны. 

    У 2020‑м годзе МЗС Беларусі не працягнуў акрэдытацыю Яўгену Агурцову, які на той момант ужо цягам сямі гадоў з’яўляўся карэспандэнтам  радыёстанцыі «Голос России». 

    У апошні час журналіст працаваў калумністам на прарасійскім рэсурсе «Sput­nik Беларусь».  

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае спачуванні сям’і і блізкім журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці