• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст і пісьменнік Герман Кірылаў

    На 88‑м годзе жыцця у Полацку памёр пісьменнік і журналіст, лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра Герман Кірылаў. 

    Герман Кірылаў. Фота: facebook.com/alesarkush

    Герман Кірылаў нарадзіўся ў Шаркаўшчыне 15 снежня 1937 года. 

    У 1954 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, пасля вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у раённай газеце, намеснікам рэдактара мёрскай раённай газеты «Сцяг працы». 3 1 снежня 1965 года прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 па 1995 гг. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 па 1999 гг. – карэспандэнтам  шматтыражнай газеты «Трудавая змена» Полацкага аб’яднання «Шкловалакно».

    Пісаць літаратурныя творы пачаў у 1970‑я гады. Першая кніжка апавяданняў «Падлётак», большасць з ix — пра вайну, выйшла ў 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1989 годзе тое ж выдавецтва выпусціла раман «Пах жыта», у часопісе «Полымя» за 2000 год надрукавана аповесць «Піраміда».

    Найбольшую вядомасць Герману Кірылаву прынесла кніга «Прысягнулі Беларусі: кніга споведзяў», якая выйшла ў 1997 годзе і складалася з успамінаў былых сябраў Беларускага саюза патрыётаў. З ёй Кірылаў стаў лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

    З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыў у Полацку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці