Памёр Адам Мальдзіс
Доктару філалагічных навук было 89 год, паведамляе "Наша Ніва".
Адам Мальдзіс cкончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956–1959). У 1962 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962–1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
У 1990 член дэлегацыі БССР 45‑й сесіі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965. Дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны.
Адам Мальдзіс — патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.
Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча і пакінуў пра яго цёплыя ўспаміны. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) зусім не састарэла.
Іншы яго інтэлектуальны бестсэлер — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».
Мальдзіс нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край.
Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго.
Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.