Памёр беларускі тэлевядоўца, былы гендырэктар БТ Аляксандр Дамарацкі
Белорусская ассоциация журналистов
Памёр вядомы савецкі і беларускі журналіст Аляксандр Дамарацкі. Яму было 74 гады.
Пра гэта тэлеканал АНТ даведаўся ад сям’і журналіста.
Аляксандр Дамарацкі амаль паўстагоддзя працаваў на беларускім тэлебачанні. Па размеркаванні трапіў у рэдакцыю інфармацыі Белтэлерадыёкампаніі, быў рэпарцёрам і вёў навіны. На пачатку 1990‑х стаў гендырэктарам БТ. Пазней ён сышоў з пасады і пачаў займацца сваімі праектамі. Самы вядомы з іх — праграма «Святло далёкай зоркі» пра дзеячаў беларускай культуры. За 17 гадоў выйшла каля 400 выпускаў перадачы.
Кар’еру на тэлебачанні Аляксандр Дамарацкі скончыў у 2013 годзе.
Чытайце яшчэ:
Следчы камітэт распачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча
«Калі ў хату ніхто не пагрукаў, на сёння і гэта вялікі пазітыў!» Калегі ў Беларусі пра адыходзячы год, мары, надзеі і пачуцці
Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў