Памёр пісьменнік Васіль Якавенка — развітанне ў сераду а 14‑й гадзіне
Увечары 22 студзеня памёр беларускі пісьменнік, эколаг, грамадскі дзеяч Васіль Якавенка. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Васіля Цімафеевіча. Мы смуткуем разам з вамі...
У 1956 годзе скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг, пазней — БДУ. Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах. Друкаваўся з 1957 года.
У 1980‑я гады актыўна выступаў супраць вялікага меліярацыйнага праекта абвалавання і выпростваньня рэчышча Прыпяці. У выніку праект меліярацыі яе поймы быў скасаваны.
Менавіта Якавенка ў 1988 годзе быў першым кіраўніком аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту. Але літаральна праз некалькі дзён у аргкамітэце адбыліся перавыбары, і яго ўзначаліў Зянон Пазьняк. Сам Якавенка адышоў ад БНФ.
Аўтар некалькі зборнікаў казак, кніг «Другой зямлі не будзе», «Надлом», «Пакутны век», «Нячывелле».
Развітанне з пісьменнікам пройдзе ў сераду з 14.00 да 15.00 у рытуальнай зале бальніцы хуткай дапамогі (вул. Кіжаватава, 58).