Памёр прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі
Віталю Навіцкаму быў 41 год. БелТА паведаміла, што ён памёр пасля хваробы.
Віталь Навіцкі нарадзіўся 5 сакавіка 1981 года ў Менску. У 2003 годзе скончыў БДУ, а ў 2008 годзе — Акадэмію кіравання. Пачынаў з працы на Беларускім радыё і тэлебачанні.
У 2006 годзе быў прыняты ў шэрагі ратавальнікаў на пасаду прэс-сакратара Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў