Памёр журналіст, пісьменнік Канстанцін Севярынец
У Віцебску памёр пісьменьнік і журналіст Канстанцін Севярынец, бацька палітвязьня Паўла Севярынца.
Апошнія дні Канстанцін Севярынец знаходзіўся ў рэанімацыі з прычыны праблемы з сэрцам, якая абвастрылася на фоне каранавірусу.
Канстанцін Севярынец скончыў факультэт журналістыкі, у савецкія часы працаваў карэспандэнтам БелТА, ён — аўтар кніг вершаў. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці Віцебшчыны.
Пахаваньне адбудзецца на радзіме пісьменьніка ў Рэчыцы, на беразе Дняпра — такое, паводле блізкіх, было жаданьне самога Канстанціна Севярынца.
Пакуль невядома, ці адпусьцяць на пахаваньне Паўла Севярынца, які цяпер адбывае пакараньне ў калёніі ў Шклове.
***
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае спачуванні родным, сябрам і калегам спадара Канстанціна.
