Памёр Зміцер Саўка
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага.
Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).
Зміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат».
У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».
Зміцер Саўка хварэў на рак.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў