Журналіст Зміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода»
Дадзеную інфармацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзіла «Радыё Свабода».

Зміцер Панкавец. Фота: Facebook журналіста
Раней былая жонка Зміцера Панкаўца ІТ-менеджэрка Ганна Клімовіч абвінаваціла журналіста ў хатнім гвалце. Пара была ў стасунках 6 гадоў. Паводле Ганны Клімовіч, былы муж ужываў у дачыненні да яе фізічны і псіхалагічны гвалт. Зміцер Панкавец, са свайго боку, пісаў, што сам у гэтых стасунках станавіўся ахвярай гвалту.
«Радыё Свабода» афіцыйна сітуацыю не каментавала.
Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў, быў лаўрэатам журналісцкай прэміі «Вольнае слова».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў