• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговае папаўненне «экстрэмісцкага спісу»: газета «Вызваленне», YouTube «Брэсцкай газеты», TikTok «Вясны»

    У «экстрэмісцкі спіс» на сайце Мінінфарма дадалі друкаванае выданне і шэраг інтэрнэт-рэсурсаў. Іх прызналі «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» на падставе судовых рашэнняў у перыяд з 28 сакавіка па 1 красавіка 2024 года.

    Ілюстрацыя: Марыя Талстова / Медыязона

    Паводле сайта Міністэрства інфармацыі Беларусі, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла друкаванае выданне «Вызваленне» (газета за свабоду i незалежнасць Беларусi Мiжнародная Лiга Працоўных — Чацвёрты Iнтэрнацыянал), а таксама сайт «МЛТ-ЧИ Международная Лига Трудящихся четвертый интернационал» з ідэнтыфікатарам litci.org/ru. Адпаведнае рашэнне 1 красавіка 2024 года прыняў суд Партызанскага раёна Мінска.

    29 сакавіка суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал «И Грянул Грэм Chat» з ідэнтыфікатарам  t.me/grem_chat . «И грянул Грэм» — гэта рускамоўны YouTube-канал пра палітыку і грамадскую дзейнасць, які вядзе вяшчанне з Рыгі (Латвія).

    У той самы дзень рашэннем суда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаны «экстрэмісцкім» змест Telegram-канала «Березовка» з ідэнтыфікатарам t.me/berezovka97.

    Таксама 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Tik­Tok-акаўнт «Вясны» з ідэнтыфікатарам @viasna96 і чат-боты праваабарончай арганізацыі ў Telegram: @viasna_bot, @ViasnaSOS, @Viasnainfo, @zvarot96.

    Днём раней, 28 сакавіка, той самы суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі» інфармацыйныя рэсурсы прафсаюзнага праекта Асацыяцыя «Салідарнасць»:

    • сайт Sal­i­dar­nast, 
    • Telegram-канал Асацыяцыя «Салідарнасць»,
    • старонку Асацыяцыя «Салідарнасць»/Association Sal­i­dari­nast у Face­book,
    • старонку з назвай  sal­i­dar­nast у  Insta­gram,
    • YouTube-канал Асацыяцыя «Салідарнасць»/Association Sal­i­dari­nast,
    • акаўнт sal­i­dar­nast­be­larus у Tik­Tok,
    • старонку Асацыяцыя «Салідарнасць»/Salidarinast e.V. у сацсетцы «Вконтакте»;
    • старонку e.V. Sal­i­dar­nast у сацсетцы  X (Twit­ter).

    Прычым у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі толькі назвы гэтых рэсурсаў, без сеціўных ідэнтыфікатараў.

    «Экстрэмісцкім» прызналі і лагатып «Асацыяцыі «Салідарнасць»,  заснаванай прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі з Беларусі, якія вымушана пакінулі краіну пасля ліквідацыі і рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных прафсаюзаў.  Яго апісанне на сайце Мінінфарма сфармуляванае так: «англійская літара «S», якая складаецца з  двух паўакружнасцяў разгорнутых адна да адной (сімвалізуюць  звёны ланцуга), у ніжняй частцы дадзенага знака размешчаны дзве дугі, у верхняй частцы — дуга з прылеглай да яе паўакружнасцю, намаляваныя белым шрыфтам на чорным фоне, чырвоным шрыфтам на белым фоне».

    28 сакавіка суд Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прыдукцыяй» YouTube-канал пад назвай  #VideoBGLive з ідэнтыфікатарам youtube.com/channel/UCuXTBSSg9Zy8-K6aojC2g‑Q. Гэта рэсурс незалежнай «Брэсцкай газеты».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці