Папа Рымскі назваў грахом распаўсюджваньне СМІ ілжывай інфармацыі
АкцэнтаваньнеСМІ ўвагі на ілжывай інфармацыі і скандалах, якія ганьбуюць палітыкаў, зьяўляецца грахом, заявіў Папа Рымскі Францішак.
У апублікаваным сёньня інтэрвію бэльгійскаму каталіцкаму штотыднёвіку Tertio пантыфік сказаў, што распаўсюд дэзінфармацыі, магчыма, «наносіць самую вялікую шкоду, якую толькі здольныя спрычыніць мэдыі».
Паводле папы Францішка, такія прыярытэты ў іх працы падобныя на капрафілію і могуць абярнуцца зьдзяйсьненьнем гэтага граху.

                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў