Старонкі Hrodna.life, «Салідарнасці», «Белсата»: папоўніўся «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма
Міністэрства інфармацыі Беларусі 9 красавіка папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інтэрнэт-старонкамі, што належаць медыя і відэаблогерам.
Паводле дакумента на сайце Мінінфарма, лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурсы Hrodna.life пастанавіў
суд Ленінскага раёна Гродна, адпаведнае рашэнне было прынятае 8 красавіка. У пераліку згадваюцца:
- сайт Hrodna.life (ідэнтыфікатар hrodna.life);
- сайт-люстэрка Hrodna.life (ідэнтыфікатар dzh7f5h27xx9q.сloudfront.net);
- Instagram-акаўнт hrodna.lite (ідэнтыфікатар instagram.com/hrodna.lite);
- Youtube-канал Hrodna One Love (ідэнтыфікатар youtube.com/@HrodnaLife);
- старонка ў «ВКонтакте» пад назвай Hrodna.life (ідэнтыфікатар vk.com/hrodna.like);
- старонка ў Facebook пад назвай Hrodna-one-love (ідэнтыфікатар facebook.com/hrodna.one.love);
- электронная пошта info@hrodna.life.
Таксама «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызная старонка інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники».
Рашэнне адносна групы з назвай «Салiдарнасць — главные новости Беларуси» (ідэнтыфікатар ok.ru/salidarnаsc) прыняў 5 красавіка суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
Суд Пінска і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці 5 красавіка абвясціў «экстрэмісцкім» акаўнт пад назвай «Беларус Беларусу» ў сацсетцы Facebook (ідэнтыфікатар facebook.com/Belarus2Belarus). Гэта старонка аднайменнай праграмы, якую вядзе на тэлеканале «Белсат» журналістка Валярына Кустава.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 5 красавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» Instagram-старонку блогера Мікіты Мелказёрава з назвай ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel (ідэнтыфікатар instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel) і старонку ягонага праекта пад назвай «Загляне сонца» (ідэнтыфікатар youtube.com/@zahlianie_sonza) на відэаплатформе YouTube.
4 красавіка суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» расійскі інфармацыйны Telegram-канал «И Грянул Грэм» з ідэнтыфікатарам t.me/gremtelegram. Напярэдадні, 29 сакавіка, гэты ж суд прыняў такое рашэнне адносна Telegram-канала «И Грянул Грэм Chat» з ідэнтыфікатарам t.me/grem_chat.
3 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік пад назвай
«Е@атька. Как Лукашенко замучил целую страну | Разборы» (ідэнтыфікатар youtube.com/watch?v=BVeqMFWvTr0). Відэа размешчанае на Youtube-канале «Продолжение следует», вядзе яго расійскі журналіст Павел Каныгін.