• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Парталу Kraj.by 1 студзеня споўнілася 5 гадоў

    Партал Кraj.by пачаў працаваць 1 студзеня 2011 года.

    Сёння наведнікі могуць не толькі пачытаць у нас навіны 11 раёнаў паўночнага захаду Беларусі – Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Браслаўскага, Пастаўскага, Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага. Але і карыстацца іншымі сервісамі: афішамі імпрэзаў, спаборніцтваў і іншых падзей, прагнозам надвор’я, раскладам руху транспарту, блогамі, бясплатнымі аб’явамі.

    Нашым партнёрам і кліентам мы прапануем выхад на паўночна-заходні рэгіён Беларусі, патрэбную ім рэгіянальную аўдыторыю, якасную работу каманды прафесіяналаў і індывідуальны падыход.

    Сёння Кraj.by штодня наведваюць каля 6000 унікальных карыстальнікаў. У нашых суполках у «Вконтакте» і «Аднакласніках» каля 4000 і 14 000 падпісчыкаў адпаведна. Перад імшой у касцёле можна пачуць, як жанчыны пераказваюць адна адной навіны, прыгаворваючы пры гэтым: “Я сама на Кraj.by чытала”.

    У нас амбіцыйныя планы на 2016, святочны для нас, год. Будзем пашыраць сваю аўдыторыю, удасканальваць нашы сервісы, працаваць над іх зручнасцю, запланавалі некалькі цікавых праектаў.

    У рэдакцыі працуюць 2 сябры Маладзечанскай філіі ГА «БАЖ», з намі стала супрацоўнічаюць яшчэ 3 сябры арганізацыі.

    Думаю, у нашай каманды – людзей, што працуюць у інфармацыйным і камерцыйным аддзелах, – усё атрымаецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці