• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля 10 гадоў зняволення на свабоду выйшаў саудаўскі блогер і актывіст Раіф Бадаві

    Раіф Бадаві — саудаўскі блогер і актывіст, быў заключаны ў турму ў 2012 годзе па абвінавачанні ў абразе ісламу і кіберзлачыннасці. Яго сайт Saudi Free Liberals Forum быў закрыты пасля арышту Бадаві ў 2012 годзе. ⁣ Бадаві выступаў за аддзяленне рэлігіі і палітыкі, за свабоду слова і правы жанчын — крытыкаваў рэлігійную паліцыю Саудаўскай Аравіі.⁣⁣

    Акрамя турэмнага зняволення, Бадаві таксама прысудзілі 1000 удараў бізуном. У 2015 годзе яго публічна пакаралі 50 ударамі, што выклікала вялікі рэзананс. У выніку астатняе пакаранне адмянілі, піша Deutsche Welle.

    Калі Бадаві згадваў гэты эпізод з жыцця, то казаў, што падчас біцця яго «акружыў радасны натоўп, якая няспынна крычаў «Алаху Акбар» (Бог найвялікшы)». І ўсё гэта толькі таму, што ён выказаў сваё меркаванне.

    Бадаві стаў міжнародным сімвалам свабоды слова, ён быў узнагароджаны прэміяй Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі.⁣⁣

    У 2020 годзе Саудаўская Аравія ў рэшце рэшт адмяніла такое пакаранне, як збіццё. 

    Жонка Бадаві і трое іх дзяцей атрымалі палітычны прытулак у Канадзе. Гэтая краіна таксама паабяцала даць яму грамадзянства, як толькі ён зможа пакінуць Саудаўскую Аравію, але праваабарончыя арганізацыі заявілі, што Бадаві ўможа пагражаць 10-гадовая забарона на выезд. ⁣

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці