Пасля прэс-канферэнцыі Зайдэса затрымалі журналістаў Кацярыну Андрэеву і Сяргея Кавалёва
Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэева і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах.
Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістам, што ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах.
Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх на запраўцы падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкаму, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).
Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.
У аддзяленні міліцыі ў журналістаў узялі тлумачэнні і паведамілі, што наконт іх працы ў Курапатах будзе праведзена праверка. Прыкладна праз гадзіну журналістаў вызвалілі.
