Пасля пяцісуткавага арышту з ІЧУ выйшаў на волю глыбоцкі блогер і грамадскі актывіст Яраслаў Берніковіч
                         Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            18 верасня суддзя Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка пакарала Яраслава Берніковіча васьмю суткамі арышту па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Глыбокім паводле арт. 23.34 КаАП. Суддзя залічыла тэрмін знаходжання ў ізалятары да суда, таму па выніку адседзець ён павінен быў 5 сутак.

Блогер меркаваў, што яго прызнаюць вінаватым, таму прыйшоў у суд адразу з «трывожным» пакетам.
Паводле слоў Яраслава Берніковіча, умовы ўтрымання ў ІЧУ былі такія, як і раней, акрамя негатыўнага стаўлення да яго з боку начальніка глыбоцкай міліцыі Валерыя Круклінскага. Да таго ж гэтым разам да яго ў камеру падсялілі чалавека, які вядзе асацыяльны лад жыцця, так званага бамжа.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў