• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля васьмі дзён маўчання аднавілі працу сайт і канал «Народнай Волі». Ад назвы засталося толькі «НВ»

    Пасля перапынку ў працы і змены ўласніка абнавіўся сайт былога выдання «Народная Воля» і тэлеграм-канал, заўважыла «Наша Ніва».

    Сайт nv-online.info змяніў лагатып, назвы «Народная Воля» на ім больш няма — ёсць дзве літары «НВ». 

    На сайце пазначана, што ён быў зарэгістраваны ў рэестры ў БелДІЭ Рэспублікі Беларусь 8 жніўня 2023. 

    Тэлеграм-канал таксама змяніў назву на «НВ-ОНЛАЙН». 

    4 жніўня стала вядома, што Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Ён узначальваў выданне амаль 30 гадоў. 

    Іосіф Сярэдзіч таксама паведаміў, што правы ўласніка сайта nv-online.info ён перадаў іншай асобе, імя яе не называлася. 

    Рэдакцыя «Народнай Волі» была вымушаная спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года пасля таго, як улады забаранілі з ёй супрацоўнічаць усім беларускім друкарням і перакрылі магчымасці друкавацца за мяжой.

    Газета выдавалася ў PDF-фармаце, але ў пачатку 2023 года было прыпынена і гэта, а ў чэрвені Мінінфарм ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі. 31 ліпеня перастаў абнаўляцца сайт выдання.

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч: «Калі б у 1995‑м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі»

    «Змагарскі брэнд, як Пазняк». Што такое «Народная воля» і хто такі Сярэдзіч, які сышоў з газеты

    Нейрасеткі рулююць і на дзяржТБ: тут з’явіўся лічбавы тэлевядоўца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці