Паўла Мажэйку не выпусцілі з СІЗА — тэрмін следства працягнуты мінімум на месяц
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына.
«Дваццаць год таму Паша сустракаў Каляды і новы год на «хіміі» ў Жлобіне. Год таму – хоць пад падпіскай, але дома. Так ці іначай тады з ім быў кантакт, можна было стэлефанавацца: уявіце – ахова «хіміі» пазнавала мяне па голасе і клікала яго да гарадскога тэлефона. А мінулы год прайшоў амаль увесь у відэасувязі. Гэты год – у лістах».
У сваім апошнім лісце Павел апісвае турэмны расклад.
Ірына адзначае, што Павел стварыў сабе расклад, у каторым есць месца і спорту, і вучобе, і побыту. І ўласным традыцыям: ранішняй каве, паштоўкам, кісялю па нядзелях, марскому бою па перапісцы з дачкой.
«20 год таму на «хіміі» з суседзямі па «пакоі» на Каляды яны накрылі стол з 12 стравамі, як паложана. Ня ведаю як было цяпер – але ўпэўненая, што і ў СІЗО яму гэта ўдалося», – распавяла Ірына.
Нагадаем, Павел Мажэйка быў затрыманы напрыканцы жніўня, неўзабаве пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.
Чытайце яшчэ:
Не страціў свайго фірмовага пачуцця гумару. Медыяменеджэр Канстанцін Залатых у чаканні суда
“Идеология, геноцид, слежка” — что случилось в 2022 году в правовом поле?
Вярхоўны суд вырашыць лёс аўтара блогаў аб гістарычнай спадчыне і яго таварыства аховы помнікаў