У Варшаве адкрыўся польскі офіс Euronews. Павел Латушка заклікаў кіраўніцтва канала трымаць у фокусе Беларусь
«Беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў размове са старшынём рады дырэктараў Euronews Педрам Варгасам Давідам падчас мерапрыемства, прысвечанага адкрыццю польскага офіса тэлеканала Euronews у Варшаве.

Павел Латушка. Фота: Наша Ніва
«Спадзяюся, што з адкрыццём офіса ў Польшчы Euronews будзе яшчэ больш звяртаць увагу на дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, на барацьбу беларускага народа за свабоду, дэмакратыю і еўрапейскі выбар нашай краіны», – падкрэсліў Павел Латушка ў размове з выканаўчым дырэктарам Euronews Клаўсам Струмсам.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, амбасадары замежных краін, акрэдытаваныя ў Варшаве, а таксама журналісты польскіх і міжнародных СМІ.
Павел Латушка ў размове са старшынём савета дырэктараў Euronews Педра Варгасам Давідам адзначыў, што для рэгіянальнай бяспекі Беларусь мае ключавое значэнне, а Лукашэнка з’яўляецца інструментам Расіі для стварэння пагроз, у тым ліку ваеннага характару, для краін-чальцоў ЕС. Аднак беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ краін-чальцоў ЕС, у тым ліку на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы. Таксама дасягнута дамоўленасць аб узмацненні ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі і тэлеканалам Euronews.
Педро Варгас Давід падкрэсліў, што тэлеканал будзе прапаноўваць беларусам у Беларусі бяспечны доступ да вяшчання Euronews з улікам рашэння рэжыму спыніць трансляцыю ў красавіку 2021 года тэлеканала на Беларусь.
