• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Павел Левінаў падаў ў суд на Міністэрства інфармацыі за блакіроўку сайта «Хартыі’97»

    Скарга накіраваная ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. У ёй Павел Левінаў піша, што ён з’яўляецца сталым чытачом сайта "Хартыі'97" і разлічвае на абарону сваіх інтарэсаў, бо “артыкул 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнай асобе абарону ягоных правоў кампетэнтным і незалежным судом”.

    Пра гэта праваабаронца расказаў службе маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    У скарзе віцебскі праваабаронца зазначае, што блакіроўка інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выказвання, супярэчыць палажэнням Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Павел Левінаў акцэнтуе ўвагу на тым, што рашэнне пра абмежаванне доступу да сайта прынятае нібыта па факце размяшчэння нейкай інфармацыі, распаўсюд якой забаронены артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. Аднак Мінінфармацыі ніякім чынам не патлумачыла, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакіроўкі, і не спаслалася на судовыя рашэнні або пастановы іншых органаў наконт абмежавання доступу да рэсурсу.

    Таму Павел Левінаў просіць суд прызнаць, што рашэнне Міністэрства інфармацыі парушае ягоныя правы, і адмяніць гэтае рашэнне. А таксама патлумачыць, якія падставы мела рашэнне наконт блакіроўкі «Хартыі’97».

     

    Міністэрства інфармацыі больш дакладна патлумачыла, чаму заблакаваны сайт «Хартыя’97»

    Камітэт абароны журналістаў заклікае Мінінфармацыі Беларусі разблакіраваць сайт «Хартыя’97»

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці