Павел Лёгкі прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання некаторых СМІ
30 сакавіка 2018
Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання некаторых аўдыёвізуальных СМІ. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пастанову ўрада ад 27 сакавіка 2018 года №228, апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, Павел Лёгкі прызначаны паўнамоцным прадстаўніком ўрада Беларусі ў Міждзяржаўным каардынацыйным савеце ЗАТ «Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір», а таксама паўнамоцным прадстаўніком Беларусі на агульным сходзе акцыянераў дадзенага таварыства.
Акрамя таго, намеснік міністра прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне» і беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў