Пайшоў з жыцця журналіст Мікалай Тоўсцік
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Адышоў у іншы свет наш калега Мікалай Тоўсцік.
ГА "БАЖ" спачувае родным і калегам спадара Мікалая.
Мікалай Тоўсцік быў у прафесіі журналіста з 1974 года. Прайшоў усе прыступкі газетнай іерархіі – ад шараговага карэспандэнта да галоўнага рэдактара “Магілёўскай праўды” і намесніка галоўнага рэдактара “Народнай газеты”.
"У чалавека заўсёды ёсць выбар — быць сумленным або несумленным. І час, у які ён жыве, прафесія і месца працы тут абсалютна ні пры чым. Гэта як розум ці як грошы — або ёсць, або няма, — казаў спадар Мікалай.
Вялікі матэрыял пра Мікалая Тоўсціка можна прачытаць тут. З кнігі "Інтэрв'ю, якіх не было".

                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў