Манахромныя Альпы, пліска ў рапсе і ледавік: лепшыя фота падарожнікаў з усяго свету за 2024 год
Сталі вядомыя пераможцы міжнароднай прэміі Travel Photographer of the Year 2024 («Фатограф-падарожнік года»). У конкурсе ўдзельнічала каля 20 тысяч здымкаў ад прафесіяналаў і аматараў са 150 краін, піша smartpress.by.
Галоўную ўзнагароду атрымала Пайпер Макей з ЗША за серыю здымкаў з падарожжа па дзікіх мясцінах Афрыкі. Фатограф ужо 20 гадоў жыве ў Кеніі. Пайпер выкарыстоўвае незвычайны падыход да здымкі ў інфрачырвоным дыяпазоне.

Фота: Piper Mackay, Кенія

Фота: Piper Mackay, Кенія

Фота: Piper Mackay, Кенія
Прыз у катэгорыі «Малады фатограф-вандроўнік ва ўзросце да 14 гадоў» дастаўся Леанарда Мюрэю з Аўстраліі. Ён захаваў краявіды пустыні Наміб.

Фота: Leonardo Murray, пустыня Наміб
Лепшым у намінацыі «Малады фатограф-падарожнік ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў» стаў Максіміліян Пачкоўскі з Польшчы.

Фота: Maksymilian Paczkowski, пліска на рапсавым полі, Польшча
Пераможцай у намінацыі «Партфоліа» ў катэгорыі «Асобы, людзі, культуры» стала Марыкрус Сайнс дэ Ая з Мексікі.

Фота: Maricruz Sainz de Aja. Знята ў правінцыі Сімбу, Папуа-Новая Гвінея

Лепшы асобны здымак у катэгорыі «Асобы, людзі, культуры». Partha Pratim Roy (Індыя). Знята ля гары Брома, востраў Ява, Інданезія

Фота: Roie Galitz з Ізраіля стаў пераможцам у катэгорыі «Планета Зямля — ландшафты, клімат і вада». На здымку — ледавік Бросвелбрэен, Шпіцберген

Фота: Aleš Krivec са Славеніі перамог у катэгорыі «Манахромнае падарожжа». Здымак зроблены ў Даламітавых Альпах, Італія

Фота: Пераможцам у катэгорыі «Дзікая прырода і падводны свет» стаў Jenny Stock з Вялікабрытаніі. Ён зняў кракадзіла на Кубе.

Фота: Ngar Shun Victor Wong з Ганконга выйграў у катэгорыі «Гарады, пасёлкі, вуліцы». На здымку – царква Святога Томаса, Славенія

Фота: Пераможцам у катэгорыі «Жанчыны ў сусветнай культуры» стала Erhan Coral з Турцыі. Здымак зроблены ў Мексіцы
Больш фота глядзіце на сайце конкурса
