Перастала выходзіць на сувязь журналістка з Полацку Ціна Палынская
З канца траўня не выходзіць на сувязь журналістка з Полацку Ціна Палынская — верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы.

Ціна Палынская. Фота: з асабістага архіва
Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з’яўлялася ў сетцы 19 траўня.
Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.
Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і падвяргалі буйному штрафу за жоўтую і блакітную стужку на сумцы. А Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе паста ў Facebook і ладзіў ператрус у доме журналісткі.
