Перастаў працаваць краязнаўчы сайт, які ствараў палітвязень Яўген Меркіс
Пра гэта паведамляе "Штодзень".
“Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны”, дзе размяшчалася багата ўнікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна, перастаў адкрывацца. Цяпер пры адкрыцці старонкі nashkraj.info пазначаецца “сайт недасяжны”.
Таксама выдалены тэлеграм-канал “Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны”. Стваральнік дадзенага сайта і тэлеграм-канала — Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня. У гэты ж дзень у журналіста прайшоў вобшук, падчас якога канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена Меркіса палітвязнем. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4).
На сайце “Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны” можна было прачытаць, напрыклад, пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648–51 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду і начыння ў гаворках Лоеўшчыны і іншую інфармацыю.
Чытайце яшчэ:
Дачка цяпер у бабулі і дзядулі. Што вядома пра затрыманьне Дар’і Лосік
Экажурналіст Аляксей Аўчыннікаў: «З’ехаў, каб мець магчымасць гаварыць пра праблемы, не хаваючы свой твар за ананімнымі імёнамі»
У Мінску развіталіся з былым галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» і «Беларусь», празаікам Алесем Жуком
