Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам
17 траўня сілавікі прыходзілі з ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Мінску намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што – невядома.

Барыс Гарэцкі. Фота: БАЖ
Барыс Гарэцкі і іншыя лідары Беларускай асацыяцыі журналістаў вымушана выехалі з Беларусі яшчэ ў 2021‑м годзе пасля разгрому сілавікамі офіса арганізацыі ў Мінску.
— Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады.
Усё адно гэта вельмі непрыемна. Відавочна, гэта чарговая атака сілавікоў на БАЖ і незалежных журналістаў з мэтай прымусіць нас спыніць важную працу для беларускай аўдыторыі, — расказаў Барыс Гарэцкі прэс-службе БАЖ.
У 2023‑м КДБ прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фарміраваннем. Нягледзячы на вымушаную рэлакацыю, БАЖ працягвае актыўную працу па падтрымцы беларускіх журналістаў і медыя.
Падтрымаць важную працу БАЖ можна праз Patreon!
Чытайце яшчэ:
Узламалі дзверы і арыштавалі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча
