Ператрус у журналісткі Ціны Палынскай
Пра тое, што ў журналісткі ідзе ператрус, паведаміў у Фэйсбуку яе муж Аляксандр Палынскі.
Па яго словах, Ціну збіраюцца арыштоўваць. З чым звязаны прыход сілавікоў, пакуль невядома.
Upd: Журналістка Ціна Палынская знаходзіцца дома.
Пра гэта яна паведаміла ў сваім facebook. У яе забралі тэхніку: ноўтбук і тэлефон. Журналістка паведамляе, што ў аўторак яе будуць судзіць за пост у facebook, а таксама за блакітную і жоўтую стужкі на сумцы. «Сілавікі вырашылі, што гэта сцяг, хаця гэта стужкі», – каментуе журналістка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў