Ператрус у журналісткі Tut.by Алены Талкачовай
Ператрус таксама праходзіць у журналіста Tut.bу Алены Талкачовай. З пастановай да журналісткі рубрыкі «Грошы і ўлада» прыйшлі два супрацоўнікі ДФР КДК. Адзін з упраўлення па Магілёўскай вобласці — гэта старшы сяржант фінансавай міліцыі Іван Уладзіміравіч Паграбіцкі. Другі супрацоўнік — з Упраўлення ДФР КДК па Гродзенскай вобласці. Яго завуць Дораш Арцём Міхайлавіч, піша Onliner.
Пакуль статус Алены Талкачовай не вызначаны. З ёй у кватэры адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Таццяна Курадавец. Суседзяў Алены панятымі не пусцілі. Разам з супрацоўнікамі ДФР прыйшлі яшчэ двое мужчын у цёмным.
«Пастанова аб правядзенні ператрусу ад 18 мая 2021 года зацверджаная намеснікам дырэктара ДФР КДК палкоўнікам фінансавай міліцыі Пракапуком. Санкцыянавана генпракурорам Андрэем Шведам.
У вытворчасці ДФР КДК знаходзіцца крымінальная справа №21088000009 паводле падазрэння Чэкінай Л. Ю. за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 242 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».
У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што дырэктар ТАА «Тут Бай медыя» Чэкіна Л. Ю., дзейнічаючы ў групе з галоўным бухгалтарам названага ТАА Асад А. В. пры саўдзеле іншых асоб, ухіліліся ад выплаты ПДВ за 2020 год у асабліва буйным памеры, гаворыцца ў паведамленні.