• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перазапускаецца платформа «Банк Ідэй»

    Праект «Банк Ідэй» быў заснаваны ў 2021 годзе беларускімі аналітычнымі цэнтрамі, аднак на некаторы час аказаўся ў замарожаным стане. Цяпер ён вяртаецца ў абноўленым выглядзе і стане платформай экспертнай супольнасці Беларусі.

    Перазапускаецца платформа «Банк Ідэй»

    Ілюстрацыя: «Банк Ідэй»

    Рэдактарамі праекта сталі старшы навуковы супрацоунік ВЕRОС Дзмітрый Крук і заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

    —  Праект імкнецца дапамагчы лідарам і шырокай прадэмакратычнай грамадскасці зразумець, якім чынам мы можам адаптавацца да новай эпохі і выкарыстаць наступнае акно магчымасцяў на карысць Беларусі, — гавораць рэдактары.

    Яны плануюць ажыццявіць гэтую місію праз дыялог як мага больш шырокага кола беларускіх і замежных інтэлектуалаў.

    Першую рэдактарскую калонку Дзмітрыя і Рыгора ўжо можна прачытаць на сайце. Таксама апублікаваны артыкул Юрыя Дракахруста пра ўрокі паражэнняў беларускіх паўстанняў.

    Раней «Банк Ідэй» факусаваўся на «Праектах» — праектах рэформаў найважнейшых сфер. Цяпер не менш увагі будзе надавацца карацейшым тэкстам «Меркаванням», якія, нягледзячы на іх большую суб’ектыўнасць, будуць і надалей кіравацца розумам. Тэксты будуць выходзіць на беларускай альбо рускай мовах і, пры неабходнасці, перакладацца на англійскую.

    Жадаючыя могуць напісаць сваё «Меркаванне» для Банка Ідэй. Для гэтага трэба запоўніць форму, пасля чаго чальцы каманды праекта звяжуцца з вамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці