• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Фактычна не бачыць на адлегласці рукі». Што вядома пра Вячаслава Арэшку

    Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў «Вясне» пра стан здароўя журналіста, публіцыста, літаратара 70-гадовага Вячаслава Арэшку.

    Вацлаў Арэшка

    Вацлаў Арэшка. Фота: charter97.org

    Вацлаў Арэшка быў затрыманы ў красавіку 2022 года разам з іншымі вядомымі актывістамі і кіраўнікамі беларускіх незалежных прафсаюзаў. Ён асуджаны да 8 годоў пазбаўлення волі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання».

    Ён адзін з самых узроставых палітычных вязняў у Беларусі. Спачатку адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове, у снежні 2023 года яго перавялі ў ПК № 22 — калонію «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі. Праз стан здароўя ён вызвалены ад працы.

    «Арэшку таксама памілаванне прапаноўвалі, але ён адмовіўся. Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо фактычна не бачыць на адлегласці рукі. Але, відавочна, ніхто не зрабіў», —  распавёў «Вясне» былы палітвязень, які сядзеў разам са спадаром Арэшкам.

    Хто такі Вацлаў Арэшка?

    Мужчына прыйшоў у рух за нацыянальнае адраджэнне ў 80‑х гадах, працаваў у Тэатры юнага гледача і Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курсу «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі». Вёў раздзел кніжных і камп’ютарных рэцэнзій у «Нашай Ніве», рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі», выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» на знак памяці пра ахвяр савецкіх рэпрэсій.

    Вацлаў Арэшка друкаваўся ў часопісах «Спадчына» і Arche, перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці