Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ асудзіла напад на Паўла Дабравольcкага
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску і чарговы раз заклікала беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў.
– Я заклікаю ўлады неадкладна расследаваць інцыдэнт. Такія дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ з’яўляюцца непрымальнымі. Міліцыя павінна садзейнічаць працы журналістаў, а не перашкаджаць і запалохваць іх, – гаворыцца ў заяве Міятавіч, размешчанай на афіцыйным сайце АБСЕ.
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ паўтарыла і заклік да ўладаў спыніць пераслед фрылансераў. У студзені гэтага года беларускія журналістаў Канстанціна Жукоўскага і Ларысу Шчыракову аштрафавалі за нібыта супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
– Гэтая тэндэнцыя пагражае свабодзе СМІ і павінна скончыцца як мага хутчэй, – сказала Міятавіч, пацвердзіўшы гатовасць Офіса АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ дапамагаць уладам Беларусі вырашыць праблему з пераследам журналістаў.
Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі
Павал Дабравольскі: з «Турызму і адпачынку» — на Данбас, з Данбасу — пад кулакі менскага АМАПу
У дзеяннях АМАП — цэлы букет злачынстваў
Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні
Міліцыя: «Дабравольскі прабраўся ў службовае памяшканне і працягваў супрацьпраўныя дзеянні»
Татьяна Мельничук. Крещение Павла
