• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект беларускага фатографа пра псіхалагічны стан беларусаў удзельнічае ў міжнародным фестывалі ў Францыі

    Беларускі фатограф Аляксандр Кот-Зайцаў прэзентуе праект «Bor­der­line» на фестывалі Les Mesno­gra­phies у Францыі.

    Праект «Borderline» на фестывалі Les Mesnographies. Аляксандр Кот-Зайцаў

    Праект «Bor­der­line» на фестывалі Les Mesno­gra­phies. Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

    «Bor­der­line» распавядае гісторыю падзеяў 2020 года ў Беларусі праз эмацыйныя і псіхалагічныя станы беларусаў. Аўтару было важна знайсці адказ на пытанне, як мы ўсе адчуваем сябе ў тым, што з намі адбылося і адбываецца.

    «Сітуацыя, у якой вялікая колькасць людзей, цэлы народ, перажывае вельмі падобныя эмоцыі, падалася мне ўнікальнай, — распавядае фатограф. — Пра самі падзеі 2020-га было расказана ў шматлікіх тэкстах, фотарэпартажах. Для мяне ж было важна паглядзець на сітуацыю менавіта з кропкі гледжання пачуццяў, эмацыйных і псіхалагічных станаў».

    Праект «Bor­der­line» на фестывалі Les Mesno­gra­phies. Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

    Праект «Bor­der­line» — гэта серыя чорна-белых аналагавых фотаздымкаў. Кожную сесію аўтар пачынае з размовы з героем, на падставе якой разам з мадэллю будуе прыдуманую візуальную сітуацыю, свайго роду скульптуру з целаў, якая адлюстроўвае пэўны псіхалагічны стан — ад апатыі, злосці, агрэсіі да пачуцця еднасці, надзеі, нязломнасці і ўнутранай сілы. Фонам фотаздымкаў часта з’яўляюцца лакацыі, якія нагадваюць дзяржаўную мяжу. Адсюль назва праекта «Bor­der­line», якая спалучае паняцце фактычнай мяжы між дзяржавамі і памежных псіхалагічных станаў.

    Праект «Bor­der­line» на фестывалі Les Mesno­gra­phies. Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

    Праект быў часткова прэзентаваны на групавых выставах у Балонні, Фларэнцыі і Берліне. На фестывалі Les Mesno­gra­phies упершыню будзе паказана большая частка працаў.

    Фестываль адбываецца з 7 чэрвеня па 14 ліпеня ў мясцовасці Les Mes­nuls недалёка ад Парыжа.

    Праект «Bor­der­line» на фестывалі Les Mesno­gra­phies. Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці